Большая лужа в Микашевичах. Не ведитесь на провокаторов, обращайтесь к нам — узнаем и расскажем! (Лунинецкий район)
МикашевичиНовости районаОбщество

Большая лужа в Микашевичах. Не ведитесь на провокаторов, обращайтесь к нам — узнаем и расскажем! (Лунинецкий район)

Нашы чытачы з Мікашэвіч паднялі пытанне, што горад абыходзіцца без ліўнёўкі, спасылаючыся на нейкія тэлеграм-каналы. якія распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што ліўнёўка ёсць толькі на паперы і з вельмі добрым коштам за праект і яго рэалізацыю. 

 Прычынай такога меркавання стала вялікая лужына на вуліцы Францыска Скарыны паміж двух гандлёвых цэнтраў. Утварылася яна пасля моцнага дажджу. Аб гэтай праблеме мы расказвалі на старонках газеты, спецыялісты давалі тлумачэнне, што для выканання работ неабходны значныя фінансавыя сродкі. Зрабілі б і раней, аднак “паўзу” ўзялі для таго, каб завяршыць будаўніцтва аднаго са шматкватэрных дамоў.

Па словах старшыні Мікашэвіцкага гарвыканкама Валерыя Краснікевіча, гэты ўчастак дарогі даўно знаходзіцца на пастаянным кантролі. Нядаўна ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва праведзены неабходныя працэдуры, выраблена праектная дакументацыя.

Работ на гэтым участку дарогі выканаць неабходна шмат: замяніць водаправодныя і камунікацыйныя сеткі, абсталяваць сістэму ліўневай каналізацыі, а потым заасфальтаваць.

На днях заключаны дагавор з падрадчыкам (тэндэр выйграла ДРБУ-101). Безумоўна, дажджлівае надвор’е не дазволіць выканаць усё запланаванае восенню, таму асноўныя работы на вуліцы Францыска Скарыны выканаюць вясной з наступленнем спрыяльнага часу. Фінансаванне выдзелена з абласнога бюджэту.

Перш чым вінаваціць усіх і кожнага, аўтарам падобных “інфармацыйных паведамленняў” неабходна было б па меншай меры хоць крыху вывучыць праблему. А не проста “кінуў” і “мая хата з краю”. Тым больш, што аднамомантна работы выканаць немагчыма.

Паважаныя чытачы, калі ў вас ёсць нейкія праблемы, паведамляйце аб іх журналістам раёнкі. мы высветлім і разам з адказнымі спецыялістамі раскажам, якія перспектывы ў іх вырашэнні, па меры магчымасці паспрабуем дапамагчы. Нас можна знайсці ва ўсіх сацыяльных сетках і месенджарах.

Падпісывайцеся на наш канал у Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть