Официально

СПАГАДА – СПРАВАЙ

Так можна расцаніць выдзяленне бясплатнага, ці сацыяльнага, жылля 20-ці сем’ям, якія мінулым летам сталі навасёламі 20-кватэрнай «пяціпавярхоўкі” ў Лунінцы па вуліцы Прыпяцкая, 21.

Сярод жыхароў новабудоўлі – людзі рознага ўзросту: сем сірот, шэсць «чарнобыльскіх” інвалідаў, былыя вязень фашызму і працаўнік тылу. Парадуемся за старых, якія на схіле гадоў палепшылі бытавыя ўмовы. Пажадаем шчаслівага жыцця абяздоленым дзецям, якім, у адсутнасці бацькоў, вырашыць жыллёвую праблему дапамагла дзяржава. І, у адпаведнасці з канстытуцыйным адзінствам правоў і абавязкаў грамадзян, нагадаем аб неабходнасці своечасова аплочваць камунальныя паслугі і захоўваць правілы супольнага пражывання ў дзяржаўным жыллёвым фондзе.
НА ЗДЫМКУ: атрымальнік сацыяльнага жылля – працаўнік тылу, прыроўнены да катэгорыі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, Яраслаў Андрэевіч МІХНЮК выйшаў на заслужаны адпачынак з завода электрарухавікоў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть