Школьный дневник

Даследчыкаў натхняла Алеся

наука

і іншыя самадзейныя артысты СШ №4, дзякуючы якім урачыста-святочным стала адкрыццё VIII раённай канферэнцыі “З навукай у будучыню”.

Самых дапытлівых вучняў вітала намеснік начальніка аддзела адукацыі Наталля Цяльпук. Затым у шасці секцыях пачалася напружаная абарона вучнёўскіх праектаў. Пасля падвядзення вынікаў раённага конкурсу галоўны спецыяліст раа Наталля Яраховіч адзначыла: – На канферэнцыю было прадстаўлена 83 даследчыя работы. Найбольшую актыўнасць праявілі гімназія – 8 праектаў, ліцэй і СШ №4 – па 7, Дварэцкая яслі-сад-СШ – 6, СШ №2 г. Мікашэвічы і Багданаўская СШ – па 5. Дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў адзначана 31 работа. Высокі ўзровень даследаванняў паказалі гімназісты і ліцэісты, дзе больш як 70 працэнтаў праектаў заслужылі ўзнагароды, вучні мікашэвіцкай СШ №2 і Лунінскай СШ. У секцыі фізіка-матэматычных дысцыплін сярод 6-ці ўдзельнікаў пераможцамі сталі 7-класніца Лу-нінскай СШ Насця Ільючык (кіраўнік Р.Я. Леўшыц) і 10-класнік Любанскай СШ Ігар Крывулец (Л.Р. Краснікевіч). Па натуразнаўчых дысцыплінах і працоўнаму навучанню падрыхтавана 15 работ. Чатыры з іх прызнаны лепшымі: 10-класнік СШ №2 Уладзіслаў Каўбовіч (Т.В. Каратчэня) аналізаваў якасць пітной вады г. Мікашэвічы; 9-класніца Кажан-Гарадоцкай СШ Насця Арашкевіч (А.В. Богдан) вызначала ўтрыманне нітратаў у агародніне, ужываемай у ежу; 8-класніца Краснавольскай СШ Карына Лукашэвіч (Л.М. Сыцэвіч) – уплыў розных спосабаў кулінарнай апрацоўкі на ўтрыманне цэзію-137 у мясе хатніх жывёлін і прадуктах з яго; ліцэісты Крысціна Неўдах і Уладзіслаў Барысевіч (І.А. Дасько) ацэньвалі індывідуальныя дозавыя нагрузкі і актыўнасць цэзію-137 у арганізме жыхароў сельскіх населеных пунктаў у летні перыяд. 13 праектаў абаранілі юныя даследчыкі ў наступнай секцыі, што спалучыла гісторыю і грамадазнаўства. Па кожнай з дысцыплін перамаглі вучні настаўніцы ліцэя Аксаны Арашкевіч: Станіслаў Ванюк даследаваў сляды Першай сусветнай вайны на Лунінеччыне, а Данііл Стасюк – уплыў мабільнай сувязі на менталітэт сучаснай моладзі. Столькі ж прац прадставілі аматары філалагічных дысцыплін, дзе лепшымі прызнаны таксама чатыры: 8-класніцы гімназіі Аляксандры Баязітавай (А.М. Вабішчэвіч), якая вывучыла лінгвістычныя асаблівасці мовы віртуальнай камунікацыі падлеткаў; 9-класніцы СШ №1 г. Лунінца Веранікі Казлоўскай (Н.А. Яворская), на прыкладзе беларускай літаратуры прааналізаваўшай п’янства як адну з заганаў чалавека; 10-класнікаў СШ №4 Святланы Жыгар і Яўгена Яраховіча (Г.А. Бут-Гусаім), якія параўналі творчасць Пушкіна і Міцкевіча; 7-класнікаў Лунінскай СШ Крысціны Корчык і Сяргея Малейчыка (Г.І. Мелюх), занатаваўшых непаўторнасць мясцовай гаворкі. Сярод знаўцаў замежных моў вызначыліся ліцэіст Ілья Чумак (С.І. Гапко) і 5-класніца гімназіі Ліза Літвіновіч (Н.С. Літвіновіч). У секцыі доследна-эксперыментальнай дзейнасці сярод 8-мі работ Дыпломам І ступені была адзначана адна: 4-класніцы гімназіі Дар’і Трухановіч (І.Л. Федаровіч), якая вывучала зімовую выганку галін дэкаратыўных кустарнікаў.

НА ЗДЫМКУ: 7-класніца Вялуцкай СШ Вераніка АРЭХВА і настаўніца Вольга Віктараўна ВОЛІН падрыхтавалі даследаванне
аб асаблівасцях вясельнага абраду ў першай палове ХХ стагоддзя.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть