Общество

Усе – за чысціню!

Згодна з распараджэннем райвыканкама, 1 красавіка пройдзе раённы суботнік.

Прыняць удзел у ім можна як на працоўных       месцах, так і на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, у тым ліку правесці ў Лунінцы ачыстку 9-ці меліярацыйных каналаў, зоны адпачынку на вадаёмах Баханова, гаражных масіваў па вуліцах Чыгуначнай, Лахаўскай, Прамысловай, пусткі па вул. Кутузава.

Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў павінны забяспечыць актыўны ўдзел працоўных калектываў у суботніку. Аб выніках – колькасць удзельнікаў, сума грашовых сродкаў для пералічэння, аб’ём вырабленай прадукцыі ці падрадных работ – інфармаваць аддзел эканомікі райвыканкама ў першы працоўны      дзень пасля яго правядзення да 12.00.

Грашовыя сродкі, што будуць зароблены на суботніку, неабходна пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама №3641000019140, ЦБП №119 філіяла №121 ААТ “АСБ “Беларусбанк”, код 854, УНП 200161935.

Пачатак пакладзены

Імкненне зрабіць родны горад і яго ваколіцы чыстымі і прыгожымі аб’яднала навучэнцаў пярвічнай арганізацыі БРСМ сельскагаспадарчага каледжа Андрэя Вераса, Міхаіла Тупеку, Сяргея Барай, Максіма Пашкевіча, Уладзіслава Коўшыка і Максіма Даніловіча.

Разам з першым сакратаром РК ГА «БРСМ» Ігарам Гаргуном яны  прайшлі ўздоўж берагоў вадаёмаў Баханова і сабралі смецце. Упэўнены, добры пачын юнакоў стане годным прыкладам для пераймання іншым.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть