Хай зіма будзе цёплай з раёнкай…
Общество

Хай зіма будзе цёплай з раёнкай…

Розыгрыш призов

Яшчэ ў лістападзе мінулага года “Лунінецкія навіны” аб’явілі аб рэкламнай гульні “Хай зіма будзе цёплай
з раёнкай”.

На працягу двух месяцаў на адрас рэдакцыі прыходзілі карткі ўдзельнікаў. І вось сёння розыгрыш прызоў адбыўся.

Прызы выдаюцца пераможцам ці іх прадстаўнікам у тэрмін па 31 студзеня 2017 года ў памяшканні арганізатара па адрасе: г. Лунінец, пл. Леніна, 12, з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, за выключэннем выхадных і святочных дзён. Расходы, звязаныя з прыездам пераможцаў ці іх прадстаўнікоў па атрыманне прыза, арганізатар не аплачвае. Выплата грашовага эквіваленту кошту рэчавага прыза або замена яго на іншы прыз не дапускаецца. Пераможцы могуць адмовіцца ад атрымання прыза без тлумачэння прычын. У гэтым выпадку яны павінны аформіць адмову ў пісьмовай форме. У дадзеным выпадку прыз можа заставацца ў распараджэнні арганізатара. Пасля 31 студзеня 2017 года выдача прызоў спыняецца і прэтэнзіі ўдзельнікаў не прымаюцца.

Нагадваем, што ўмовай выдачы прызоў з’яўляецца прад’яўленне пераможцам пашпарта або дакумента, які пацвярджае асобу, і арыгінала абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету “Лунінецкія навіны” на першы квартал ці першае паўгоддзе 2017 года. Пры звяртанні за атрыманнем прыза прадстаўніка пераможцы ён да таго ж павінен прад’явіць даверанасць на атрыманне прыза. Адсутнасць у пераможцы, які выйграў прыз, абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету “Лунінецкія навіны” на першы квартал ці першае паўгоддзе 2017 года з’яўляецца падставай для адмовы ў выдачы яму прыза.

Даведкі, якія датычацца рэкламнай гульні “Хай зіма будзе цёплай з раёнкай!”, можна атрымаць па тэлефоне 8-(01647)-2-34-31.

Імёны пераможцаў глядзіце ніжэй у пратаколе правядзення розыгрышу, а таксама ў бліжэйшым нумары “ЛН”.

протоколпротокол 1протокол2

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть