Добраахвотна, сумленна, карысна
Происшествия

Добраахвотна, сумленна, карысна

добровольное пожарное обществоНапярэдадні прафесійнага свята сустрэліся з начальнікам Лунінецкага вытворчага участка ПТУП «Брэсцкі абласны камбінат супрацьпажарных работ», старшынёй раённай арганізацыі ГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» Аляксандрам КЛЯЦКО:

— Наш калектыў складаецца з 6 чалавек, іх працоўныя дні распісаны літаральна па хвілінах. Сюды ўваходзяць аснашчэнне зазямленнямі электраўстановак і бытавога абсталявання, устаноўка і рамонт маланкааховы, вогнебіяахоўная апрацоўка збудаванняў (як драўляных, так і металічных), перазарадка ўсіх відаў вогнетушыцеляў, рамонт пячнога ацяплення, праверка спраўнасці комінаў і газавых вентыляцыйных каналаў, мантаж і тэхнічнае абслугоўванне сістэм ахоўнай і пажарнай сігналізацыі.

На ўчастку ёсць аўтамабіль, мы ўкамплектаваны кампрэсарамі, зварачным апаратам, універсальнымі лесвіцамі — увогуле, усім неабходным для выканання любых супрацьпажарных работ.

Акрамя вытворчай дзейнасці, займаемся рэалізацыяй супрацьпажарнага абсталявання, сярод якога розныя вогнетушыцелі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і элементы для іх сілкавання, шчыты і абсталяванне да іх, рукавы і знакі.

Выконваючы ўсе віды работ, стараемся, каб кожны заказчык застаўся задаволены якасцю i своечасовасцю аказаных паслуг. Мы добра разумеем, што патрэбны людзям, бо робім сапраўды важную справу — спрыяем бяспечным умовам пражывання землякоў.

Запісала Марына АРЭШКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть