На турзлёт — з «Нацыянальнай бібліятэкай»
Спорт

На турзлёт — з «Нацыянальнай бібліятэкай»

турслет

На тэрыторыі рэспубліканскага заказніка «Сярэдняя Прыпяць» сабраліся 7 каманд педагогаў для ўдзелу ў традыцыйных раённых турыстычных спаборніцтвах. Упершыню заявілася зборная ветэранаў педагагічнай працы.

Падчас урачыстага адкрыцця калег вітала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч. Яна ж уручыла каштоўны падарунак ветэрану Раісе Шырчанка, якая адзначыла днямі свой юбілей.

Спартыўны азарт, добры настрой і сонечнае надвор’е на працягу двух дзён суправаджалі больш за 80 удзельнікаў спаборніцтваў.

У валейболе, спартыўнай эстафеце перамаглі прадстаўнікі СШ №2 г. Лунінца. Яны ж аказаліся мацнейшымі ў самым складаным выпрабаванні – тэхніцы пешаходнага турызму, якая ўключала ў сябе ківач, бег па бервяну, пераправу, павуцінне, грэблю і іншыя этапы.

У фігурным ваджэнні веласіпеда лепшы вынік паказала каманда з гімназіі Лунінца. У дартсе не было роўных ветэранам, дзе вызначылася старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы Таццяна Шпак.
У спаборніцтвах па наладжванні турыстычнага быту парадавалі ўладкаваннем лагера каманды Язвінскай СШ і яслі-сада №11. У іх усё было прадумана да дробязей, адпавядала санітарным патрабаванням, а тэрыторыі святочна ўпрыгожаны.

З фантазіяй і творчасцю ўдзельнікі падышлі да прыгатавання і прэзентацыі турыстычных страў. Няпроста давялося журы вызначыць пераможцу, але закусачны “шэдэўр” у выглядзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад настаўнікаў Дзятлавіцкай СШ, здзівіў і парадаваў асабліва, як з пункту гледжання кулінарыі, так і “архітэктуры”.

У мастацкай самадзейнасці нельга не адзначыць таленавітасць кіраўнікоў устаноў адукацыі. Аказваецца, дырэктары лунінецкай гімназіі і Рэдзігераўскай СШ – Аляксандр Грушэўскі і Іна Рахацэвіч выдатна спяваюць, загадчыца ясляў-сада №11 г.Лунінца Тамара Майсак танцуе, а кіраўніка Язвінскай СШ Галіну Ждановіч, якая выступіла ў ролі Алы Пугачовай, калегі нават не пазналі.

Арыгінальнымі і маляўнічымі былі насценгазеты. У каманды гімназіі яна мела выгляд турыстычнага заплечніка з фотаздымкамі, у ветэранаў – уключала цікавы часопіс-дадатак з апісаннем кожнага ўдзельніка, а СШ №2 – запоўнена гумарыстычнымі момантамі з мінулых турзлётаў.

Па выніках усіх выпрабаванняў пераможцай і ўладальніцай кубка стала каманда СШ №2 г. Лунінца, другое месца – у лунінецкай гімназіі, трэцяе – у Язвінскай СШ.

Усе каманды-удзельніцы атрымалі заахвочвальныя прызы ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і РФСК «Здароўе».

турслет 02 турслет 03

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть