Фотаконкурс праводзяць у Лунінецкім раёне
Галоўны спецыяліст райкама БРСМ Яніна Лушчык паведаміла, што напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь на Лунінеччыне аб’яўлены фотаконкурс «Сцяг пераможны – радасці Сцяг!».
– У ім ёсць дзве намінацыі, – удакладняе Яніна Іванаўна. – У першай – “Твары Беларусі” – прапаноўваецца расфарбаваць твар у колеры сцяга нашай краіны ці выкарыстоўваць іх у элементах адзення. Што спатрэбіцца для ўдзелу ў другой, красамоўней раскажа яе назва “Пад сцягам Беларусі”.
Усім канкурсантам неабходна зрабіць фотаздымак і адправіць яго на электронную пошту lrk_brsm@mail.ru да 12 мая ўключна. Акрамя таго, работу трэба размясціць у сацыяльнай сетцы Інстаграм і адзначыць акаўнт райкама @brsm_luninec. Самых актыўных і лепшых аўтараў чакаюць падарункі.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram
Фотоработы пераможцаў фотаконкурса мінулага года