Происшествия

Гандлёвыя праверкі

госконтрольГандлёвыя праверкі праведзены КДК разам з гандлёвай інспекцыяй Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці і занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. У поле зроку трапіла сетка магазінаў ЗТАА “Март Інн Фуд», якія працуюць у абласным цэнтры.

Ва ўсіх гандлёвых кропках выяўлены парушэнні патрабаванняў Правілаў продажу тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, заканадаўства аб гандлі, Закона аб абароне правоў спажыўцоў, Санітарных нормаў і правілаў. Самыя распаўсюджаныя — парушэнне асартыментнага пераліку, адсутнасць неабходнай для пакупнікоў інфармацыі аб таварах, парушэнне ўмоў захоўвання харчовай прадукцыі, элементарная “недавага” пры фасоўцы і іншае. Нярэдка інфармацыя на маркіровачных ярлыках пра дату вырабу і тэрмінах годнасці не супадала з маркіроўкай вытворцаў. 29 найменняў харчовых тавараў (хлеб, каўбаса, сыры, рыба і інш.) па прычыне заканчэння тэрмінаў прыгоднасці былі зняты з рэалізацыі.

Па выніках праверак вынесена 10 прадпісанняў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть