Падворкі сельскіх Саветаў і майстры народнай творчасці на «Лунінецкіх клубніцах»
КультураКонкурсЛунiнецкiя клубнiцыНовости районаОбщество

Падворкі сельскіх Саветаў і майстры народнай творчасці на «Лунінецкіх клубніцах»

На рэгіянальным свяце «Лунінецкія клубніцы», што традыцыйна праводзіцца ў Дварцы, вызначаліся і лепшыя падворкі сельскіх Саветаў “Клубнічны край”.

Журы было вельмі складана, бо тут было на што паглядзець, што паслухаць і паспытаць. Ва ўсім адчувалася прысутнасць цуда-ягады, сімвалічнай гераіні вечара, з якой кулінары падрыхтавалі разнастайныя далікатэсы, што і пералічыць складана!

А майстры творчых жанраў прадставілі яе ў маляванні, ткацтве, вышыўцы, вязанні, ляпніне, дэкупажы, саломапляценні, вырабах з тканіны, паперы, дрэва, лазы і ў іншых тэхніках. Кожны калектыў сустракаў камісію імправізаванай прэзентацыяй.

Усе ўмельцы імкнуліся творча перадаць адметнасць і каларыт той мясцовасці, адкуль прыехалі. Урэшце, перамогу заваяваў Рэдзігераўскі сельсавет. Другое месца падзялілі Дварэцкі і Лунінскі, трэцяе – Сінкевіцкі, Вулькаўскі і Лахвенскі.

Узнагароды павезлі дамоў і майстры народнай творчасці: з Баранавіцкага раёна – Кацярына Круцько, Ірына Лебедзь, Галіна Столяр, Людміла Цыркунова, Валяціна Малаткова, Таццяна Талмачова; з Іванаўскага – Васіль Аргер; Столінскага – Святлана Гунько і Вале Пераходзька. Сярод нашых землякоў адзначаны Алена Капліч з Сінкевіч, Алена Кацуба з Дзятлавіч, Вольга Мелюх з Вулькі 1, Вікторыя Глушкевіч і Алена Гнедзька з Лунінца, Паліна Зімава з Краснай Волі, Жанна Лапаціна з Язвінак.

Наталля Паўлюкевіч

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть