Пераможцы літаратурных конкурсаў «Лунінецкіх клубніц»
КультураКонкурсЛунiнецкiя клубнiцыНовости районаОбщество

Пераможцы літаратурных конкурсаў «Лунінецкіх клубніц»

На рэгіянальным свяце «Лунінецкія клубніцы» у Дварцы былі ўзнагароджаны пераможцы літаратурных конкурсаў» .  Некаторыя творы надрукаваны ў №46 “Лунінецкіх навін” за 23.06.2023 і на нашым сайце.

У намінацыі “Апавяданне” лепшай стала Алёна Лінкевіч з райцэнтра, “Верш” – Марыя Яраховіч, “Песня” – Сцяпан Нефідовіч з Любані. Самыя прыгожыя прыпеўкі склалі ўдзельнікі народнага паэтычнага клуба “Муза” (Лунінецкі ГДК). Яго кіраўнік Вольга Грыдзюшка разам з Ірынай Ванюк з Язвінак вызначыліся ў намінацыі “Байка”. Уладальніцай спецыяльнага прыза ад рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны” стала юная паэтэса Ксенія Рыхтэр.

Прыемна, што сярод таленавітых аўтараў ёсць не толькі нашы землякі. На мерапрыемстве ўшанавалі гасцей-пераможцаў з іншых рэгіёнаў. Святлана Танюкевіч з Баранавіцкага раёна атрымала падарунак ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Мікалай Кавалёў са Століншчыны – ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, Таццяна Кавалевіч з Мінска – ад райкама БРСМ.

У конкурсе дзіцячых малюнкаў “Мой клубнічны край” адзначаны работы Анастасіі Давыдчык з Дварца, Ульяны Краўчук з райцэнтра і Дар’і Грыб з Вулькі 1, а сярод вучняў мастацкага аддзялення ДШМ г. Лунінца – Дар’я Рудовіч, Алена Вярэніч і Алег Кацуба.

У спаборніцтвах за лепшы бібліятэчны куток “Цуда-ягада” перамагла Сінкевіцкая сельская бібліятэка.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть